Галоўны трэнер зборнай Іспаніі Вісэнтэ дэль Боске падзяліўся сваім меркаваннем аб матчы супраць зборнай Беларусі, адзначыўшы, што знаходзіцца ў пошуку тактычнай схемы.
«У беларусаў малады склад. Ёсць нейкія сувязі паміж гульцамі, асабліва ў тых, хто гуляе ў БАТЭ. У іх вельмі добрая каманда.
Шукаем тактычныя схемы перад заўтрашнім матчам. Будзе чалавек на вастрыі. І мы будзем гуляць першым нумарам. Хто будзе гуляць разам з Серхіа Рамасам у цэнтры абароны? Будзе гуляць футбаліст, якога мы паставім :).
Дрэнна, што заўтра ў Іспаніі не пакажуць матч, гэта палітыка. Мне вельмі шкада. Але гэта справы федэрацыі. Аднак, не думаю, што гэта створыць нейкія праблемы гульні. Пры гэтым няма гарантый у перамозе нашай зборнай. Спытайце пра гэта ў «Баварыі». Наш гулец, Хаві Марцінес, трохі нас пасвяціў у стан газона на стадыёне. Поле трохі вільготнае, але сур'ёзных праблем гэта выклікаць не павінна.
Заўтра будзе халодна? Нічога страшнага, - сказаў дэль Боске.
Нагадаем, матч паміж зборнымі Беларусі і Іспаніі адбудзецца заўтра на мінскім стадыёне «Дынама» і пачнецца ў 21 гадзіну.