У МЗС Беларусі намесьніку амбасадара ЗША Джонатану Муру ўручылі ноту са спачуваньнямі амбасадзе ЗША і ўсяму амэрыканскаму народу ў сувязі з гібельлю студэнтаў і выкладчыкаў тэхналягічнага ўнівэрсытэту штату Вірджынія.
Нагадаем, што 16 красавіка 23‑гадовы студэнт вірджынскага тэхналягічнага ўнівэрсытэту расстраляў на тэрыторыі ўнівэрсытэцкага гарадку 32 чалавекі і параніў каля 30 чалавек. Пасьля гэтага ён забіў сябе. Паліцыянты ідэнтыфікавалі забойцу, як карэйскага студэнта Чо Сын Хі. Прэзыдэнт ЗША абвясьціў нацыянальную жалобу да канца гэтага тыдня.
0
0
0
0
0
0