11 кастрычніка — у Дзень даабраахвотнага раскрыцця ўласнай сэксуальнай арыентацыі — беларускія ЛГБТ-актывісты зладзілі публічную акцыю ў арандаваным трамваі.

Дзясятак геяў праехаў ад Зялёнага Лугу да чыгуначнага вакзала.

Падчас руху актывісты віталі людзей на вуліцах і сустрэчны транспарт з плакатамі на тэму талерантнага стаўлення да ЛГБТ-супольнасці.

Праваахоўныя органы акцыі не перашкодзілі. Інфарктаў у сустрэчных і кіроўцы не зафіксавана. Журналісты выйшлі на вакзале. Удзельнікі з'ехалі ў дэпо.

Калі журналісты каля вакзала выходзілі з трамвая, на прыпынку з'явіўся відэааператар Васіль Сямашка. У руках ён трымаў пакунат з сырымі яйкамі. Але не стаў іх кідаць у пасажыраў незвычайнага трамвая. Вырашыў не падстаўляцца па хуліганцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?