Адборачны матч чэмпіянату свету 2014 пройдзе ў пятніцу на стадыёне «Дынама» і пачнецца, а 21-й гадзіне.

Вялікага ажыятажу пакуль няма. Магчыма, прычына ў нятанных квітках на гульню. Адзіночныя білеты на гульню каштуюць ад 210 тыс. (фан-сектар) да 360 тыс. З іншага боку, Іспанія прыляцела наймацнейшым складам: Касільяс, Вальдэс, Хабі Алонса, Давід Вілья, Андрэс Ін’еста, Фернанда Торэс, Хаві, Серхіа Рамас ды інш.

Надвор’е таксама не радуе. На вечар пятніцу абяцаюць усяго +6 градусаў. Сюды дадаюцца брудныя зэдлікі і захады перасцярогі. Часам на ўваходзе адбіраюць газеты, якія бяруць, каб пасцяліць на зэдлік.

Нагадаем, што зборная Беларусі (галоўны трэнер — Георгій Кандрацьеў) прайграла два матчы, абодва прайшлі ў гасцях: Грузіі (0:1) і Францыі (1:3).

Якім будзе лік заўтра? Ці пойдзеце Вы на стадыён?

У аўторак, 16 кастрычніка, беларусы згуляюць на «Дынама» з Грузіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0