Мінскае «Дынама» спыніла серыю паразаў у рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. 11 кастрычніка «зубры» выйгралі ў Данецку ў «Данбаса» з лікам 5:4 (3:1, 2:0, 0:3).

«Дынама» дзякуючы перамозе ўзнялося з апошняга месца ў Заходняй канферэнцыі на 12-е, адцясніўшы «Данбас» і рыжскае «Дынама».

Праўда, у «Дынама» ў 16 гульнях 18 балаў, тады як у «Данбаса» — 16 балаў, але 14 гульняў; у «Дынама» Рыгі — 17 балаў у 15 гульнях.

Наступны матч «Дынама» згуляе ў Мінску супраць «Віцязя» (17 кастрычніка).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?