У Маскве па факце масавай бойкі паміж грамадзянамі Беларусі і жыхарамі Мардовіі распачата крымінальная справа. Пра гэта паведамляе прэс‑служба ГУУС расійскай сталіцы.

Бойка адбылася ў ноч на 16 красавіка ў раёне Сонцаўскага аўтамабільнага рынку. Паводле інфармацыі прэс‑службы, усе ўдзельнікі бойкі знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення і цяпер не могуць успомніць, што паслужыла прычынай сутыкнення.

Адзін пацярпелы, 22‑гадовы мужчына, у цяжкім стане дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне Боткінскай бальніцы. Яго грамадзянства не называецца. Прэс‑служба паведамляе аб затрыманні двух мужчын, 28 і 30 гадоў, якія жылі ў Маскве на працягу месяца без рэгістрацыі. Іх грамадзянства таксама не называецца.

Справа распачата на падставе артыкула 111 Крымінальнага кодэкса Расіі (наўмыснае прычыненне цяжкага ўрону здароўю).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?