«Сандалі мітрапалітыка» — зборнік вясёлых навелаў пра недарэчнасці, якія напаткалі герояў у раннім палітычным змаганні. Кніга расказвае пра рэальныя гісторыі ў творчым, смачным пераказе аўтара.

Сустрэча з Віктарам Сазонавым адбудзецца ў Варшаве 15 кастрычніка, а 18-й. Collegium Civitas, зала 1222 (Палац культуры і навукі (PKiN), 12 паверх, pl. Defilad 1; уваход з боку вуліцы Маршалкоўскай).