У найбліжэйшы панядзелак Еўрасаюз мае намер працягнуць дзеянне санкцый адносна лукашэнкаўцаў да 31 кастрычніка 2013 года.Пра гэта гаворыцца ў каментары да парадку дня запланаванага на 15 кастрычніка пасяджэння Рады міністраў замежных спраў краін ЕС.
«
Улічваючы, што не ўсе палітзняволеныя былі вызвалены, ніхто з вызваленых (палітзняволеных) не быў рэабілітаваны, а сітуацыя з павагай правоў чалавека, вяршэнства закона і дэмакратычных прынцыпаў не палепшала, Рада працягне дзеянне абмежавальных мер да 31 кастрычніка 2013 года», — паведамляепрэс-служба Рады ЕС.
Еўрасаюз мае намер перыядычна пераглядаць абмежавальныя меры ў залежнасці ад таго, як будзе развівацца сітуацыя ў краіне. У паведамленні нагадваецца, што цяпер 243 беларускім чыноўнікам, у тым ліку прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку, забаронены ўезд на тэрыторыю краін ЕС.
На пасяджэнні 15 кастрычніка міністры замежных спраў плануюць абмеркаваць сітуацыю ў Беларусі пасля парламенцкіх выбараў, якія адбыліся 23 верасня.
«Еўрасаюз працягне патрабаваць, каб усе палітзняволеныя былі вызвалены і рэабілітаваны, — падкрэсліваецца ў паведамленні. — Палітыка ЕС адносна Беларусі, у любым выпадку, не абмяжоўваецца санкцыямі, але таксама выражаецца ў падтрымцы грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ».
0
0
0
0
0
0