Супрацоўнік Пінскага гарвыканкама: «Аляксандр Мікалаевіч не працуе. Напэўна, ужо тыдні два-тры».

Нагадаем, летам 2012-га стала вядома, што начальнік аддзела культуры Пінскага гарвыканкама Аляксандр Лукашэнка ў пачатку года за кошт бюджэту з’ездзіў у польскі горад Паронін. Ягонымі спадарожнікамі былі дзевяць сваякоў і знаёмых.
У справаздачы аб вандроўцы чыноўнік пазначыў, што ездзілі да палякаў у госці ўдзельнікі ансамбля «Палескія зоры». Праваахоўнікі выявілі, што была нанесена страта ў памеры 16 мільёнаў рублёў і ў чэрвені распачалі крымінальную справу.

Неўзабаве культурай у Пінску будзе кіраваць новы чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?