Зборная Беларусі разгромна прайграла на сваім полі дзеючым чэмпіёнам свету і Еўропы зборнай Іспаніі ў адборачным турніры чэмпіянату свету — 2014 з лікам 0:4.

Хет-трыкам вызначыўся Педра Радрыгес (20-я, 69-я, 72-я хвіліны). Самы першы мяч ў гульні забіў Хордзі Альба (12-я хвіліна).

Зборная Беларусі выступала ў наступным складзе: Верамко, Філіпенка, Пласконны, Шытаў, Мартыновіч, Бардачоў, Драгун (Чухлей, 79), Цігараў, Валадзько (Кісляк, 46), Радзівонаў (Брэсан, 65), А. Глеб.

Сёння ў нашай групе зборныя Фінляндыі і Грузіі згулялі ўнічыю 1:1.

Становішча камандаў: Іспанія, Францыя — 6 балаў (пасля 2 гульняў), Грузія — 4 (3), Фінляндыя — 1(2), Беларусь — 0 (3).

Нагадаем, што зборная Беларусі 7 верасня прайграла Грузіі 0:1, а 11 верасня — Францыі з лікам 1:3.

Наступны свой матч падапечныя Георгія Кандрацьева правядуць 16 кастрычніка ў Мінску супраць каманды Грузіі. Пачатак гульні а 19-й
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?