Які быў план на гульню?

Не адседжвацца ў абароне, гуляць у футбол. Навязаць суперніку контргульню.

Вы казалі, што важна згуляць так, каб не было сорамна перад заўзятарамі. Даруюць вам гледачы 0:4?

Заўзятараў апытвайце. 0:4 — вельмі вялікі лік. Аднак ўзровень камандаў не супастаўны. З якой хуткасцю каманда Іспаніі рухаецца, думае!

Не баіцеся, што гэта стане псіхалагічным ударам перад матчам з Грузіяй?

Не. У распранальні гутарыў з хлопцамі. Нам пакуль цяжка гуляць з такімі камандамі, як Іспанія. Аднак з Грузіяй мы будзем гуляць на перамогу.

Згубленыя шанцы выйсці з групы?

У нас у групе два вельмі моцныя супернікі. Шанцаў першапачаткова было вельмі няшмат. Казаў і яшчэ раз кажу, што нам рэальна змагацца за трэцяе месца.

Лічыце гульню зборнай Іспаніі — эталонам?

Зборная Іспаніі — найлепшая каманда, якую я бачыў у сваім жыцці…

***

У аўторак, 16 кастрычніка, зборная Беларусі згуляе ў Мінску з Грузіяй. Пачатак гульні, а 19-й. Потым будзе перапынак ажно да чэрвеня, калі беларусы правядуць дзве гульні з Фінляндыяй.

Становішча камандаў: Іспанія, Францыя — 6 балаў (пасля 2 гульняў), Грузія — 4 (3), Фінляндыя — 1(2), Беларусь — 0 (3).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?