На тэнісным турніры ў аўстрыйскім Лінцы вызначыліся ўдзельнікі фінальнага матчу. Першая ракетка планеты беларуска Вікторыя Азаранка ў паўфінальным паядынку сустракалася з румынскай тэнісісткай Ірынай-Камеліяй Бегу (57-ы нумар сусветнага рэйтынгу) і атрымала перамогу ў двух сэтах — 6:2, 6:1.

У іншым сённяшнім паўфінале немка Юлія Гергес (19) выйграла ў бельгійскай тэнісісткі Кірстэн Фліпкенс (66) — 1:6, 6:2, 6:3.

Такім чынам, у вырашальным матчы, які адбудзецца 14 кастрычніка, Вікторыя Азаранка згуляе з Юліяй Гергес. Раней яны сустракаліся паміж сабой чатыры разы — у актыве беларускі 3 выйгрышы: у 2011 годзе на турнірах у Мадрыдзе і Люксембургу і ў 2012 годзе ў Індыян-Уэлсе. Яе саперніца была мацней у 2011 годзе на спаборніцтвах у Штутгарце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?