Рашэньне аб дэмантажы было прынятае мэрам Улан-Батара, чальцом Дэмакратычнай партыі Батам Уулам.

Камэнтуючы рашэньне аб зносе, мэр заявіў, што ў часы праўлення Леніна і Сталіна ахвярамі палітычных рэпрэсій сталі тысячы манголаў.

Раней адміністрацыя гораду паведаміла, што помнік будзе прададзены з аўкцыёну.

На яго месцы ўлады маюць намер усталяваць новы манумент у памяць аб ахвярах масавых беспарадкаў 2008 года.

У беларускай сталіцы помнік Леніну каля Дому ўраду застаецца на месцы. Ён быў пастаўлены 79 гадоў таму. Шырокія дыскусіі пра яго знос вяліся ў беларускіх мэдыях у 90-я гады мінулага стагоддзя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?