У Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці аўтамабільная аварыя забрала жыцці двух чалавек, яшчэ трое атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці,
паведамілі ва УДАІ МУС Беларусі.

Па папярэдніх дадзеных, у ноч на 14 кастрычніка ў Шчучынскім раёне аўтамабіль маркі «Ровер» выехаў за праезную частку, вадзіцель не справіўся з кіраваннем, аўто занесла. Машына з’ехала ў кювет, а затым перакулілася ў меліярацыйны канал.

У выніку ДТЗ загінуў кіроўца 1990 года нараджэння і пасажыр 1993 г.н. Трое атрымалі раненні. Падрабязнасці здарэння высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?