Расійская кампанія «Транснефть» мае намер больш выразна адрэгуляваць механізм бяспошлінных паставак нафты ў Беларусь. Пра гэта заявіў намеснік віцэ-прэзідэнта ААТ «АК» Транснефть» Ігар Кацал у інтэрв’ю часопісу «Трубопроводный транспорт нефти» (www.transpress.org).

«Пастаўляючы нафту на тэрыторыю Беларусі, кампанія губляе тарыфную выручку, бо транспартаваць туды сыравіну танней, чым у парты. Акрамя таго, пры пастаўках нафты ў Беларусь дзяржава губляе пошліну», —

цытуе Кацала карпаратыўнае выданне «Транснефти».

Па словах намесніка віцэ-прэзідэнта кампаніі, «на працягу досыць доўгага часу ў Беларусь бяспошлінна пастаўлялася парадку 18 мільёнаў тон нафты». «У 2010 годзе ўрадам Расійскай Федэрацыі было прынята рашэнне пастаўляць на НПЗ рэспублікі 6 мільёнаў тон бяспошлінна і яшчэ 6 мільёнаў тон — з пошлінай. У 2011-м зноў вярнуліся да 18 мільёнаў тон без пошліны.

А ў 2012 годзе аб’ём паставак ўзрос да 21,5 мільёнаў тон у год, пры гэтым нафтапрадукты з Беларусі ідуць на экспарт. Замест гэтага 3,5 мільёна тон нафты цалкам можна было б накіраваць у далёкае замежжа праз порт Усть-Луга», —
адзначыў прадстаўнік» Транснефти».
«Ва ўмовах прафіцыту экспартных магутнасцяў сістэмы магістральных нафтаправодаў, безумоўна, неабходна карэктаваць міжурадавыя пагадненні з Беларуссю», —
падкрэсліў Ігар Кацал.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?