У нядзелю ў Кіеве адбыўся Марш барацьбы, арганізаваны Усеўкраінскім аб’яднаннем «Свабода» ў гонар 70-годдзя стварэння УПА.

Паводле ацэнак карэспандэнтаў, у маршы ўзялі ўдзел каля 10 тысяч чалавек.

Падчас руху калона Марша на нейкі час спынілася з-за таго, што прадстаўнікі руху «Аўтаномны супраціў» разам з футбольным рухам ультрас «Дынама» пачалі кідаць петарды і дымавыя шашкі.

На Сафійскай плошчы Кіева прадстаўнікі ультрас «Дынама» спалілі сцягі Партыі рэгіёнаў і Кампартыі, піша pravda.com.ua.

Дэманстранты выступаюць за прысваенне звання герояў Украіны Сцяпану Бандэру і Раману Шухевічу, а таксама патрабуюць прызнаць барацьбу Арганізацыі Украінскіх нацыяналістаў і УПА «нацыянальна-вызваленчай барацьбой Украінскай нацыі». Сярод патрабаванняў мітынгоўцаў таксама абвясціць 14 кастрычніка дзяржаўнымі святам. Аднак галоўныя іх лозунгі на сёння — сацыяльныя і эканамічныя. «Свабода» выступае за абмежаванне ўлады ўсходнеўкраінскіх алігархаў, што стаяць за Януковічам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0