Сітуацыю ў Беларусі абмяркуе сёння ў Люксембургу Рада міністраў замежных спраў Еўрасоюза. Пасяджэнне пад старшынствам вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан павінна пачацца ў 10.30 па мінскім часе.
Як вынікае з каментарыя да парадку дня, што апублікаваны
«Улічваючы, што не ўсе палітзняволеныя былі вызвалены і ніхто з вызваленых (палітвязняў) не быў рэабілітаваны, а сітуацыя з паважаннем правоў чалавека, вяршэнства закону і дэмакратычных прынцыпаў не палепшылася, Рада працягне дзеянне абмежавальных мер да 31 кастрычніка 2013 года», — сказана ў каментарыі.
Еўрасаюз мае намер перыядычна пераглядаць абмежавальныя меры ў дачыненні да Беларусі ў залежнасці ад таго, як будзе развівацца сітуацыя ў краіне.У паведамленні нагадваецца, што зараз 243 беларускім чыноўнікам, у тым ліку кіраўніку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку, забаронены ўезд на тэрыторыю краін ЕС.
«Еўрасаюз працягне патрабаваць, каб ўсе палітзняволеныя былі вызваленыя і рэабілітаваныя, — падкрэсліваецца ў паведамленні. — Палітыка ЕС у дачыненні да Беларусі ў любым выпадку не абмяжоўваецца санкцыямі, але таксама праяўляецца ў падтрымцы грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ».