Рух «За Свабоду» спадзяецца стаць рухавіком аб’яднання апазіцыі і правядзення ёю сумеснай кампаніі па вылучэнні адзінага кандыдата на наступных прэзідэнцкіх выбарах.Пра гэта заявіў намеснік старшыні руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч 14 кастрычніка ў Гомелі на гарадской канферэнцыі руху па вылучэнні дэлегатаў на нацыянальную
Апрача арганізацыйных пытанняў і выбараў кіраўніцтва на канферэнцыі плануецца зацвердзіць стратэгічныя кірункі арганізацыі на далейшы перыяд.
«Як мы бачым, гэты перыяд будзе арыентаваны на прэзідэнцкія выбары 2015 года», — зазначыў Губарэвіч.Стратэгічнымі кірункамі ў працы руху «За Свабоду» ён назваў удзел у кампаніі «Адзіны кандыдат», працяг працы «Народнай праграмы», пашырэнне сеткі Еўрапейскіх клубаў у рэгіёнах і праваабарончую дзейнасць.
На думку палітыка, ёсць пэўныя перадумовы да выбрання апазіцыяй адзінага кандыдата да прэзідэнцкіх выбараў. «Мы сумесна з шасцю арганізацыямі працавалі на парламенцкіх выбарах, выкарыстоўваючы кампанію для прасоўвання сваіх ідэй, прыцягнення новых прыхільнікаў, дэманстрацыі працы каманд. Думаю, што на глебе гэтых арганізацый і будзе пачынацца аб’яднанне апазіцыі», — сказаў Губарэвіч.
Кіраўнік руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч быў адзіным кандыдатам у прэзідэнты ад дэмакратычных сіл на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года.