Жыхары Літвы сказалі «Не!» будаўніцтву новай АЭС на кансультацыйным рэферэндуме.

Папярэднія звесткі паказваюць, што на рэферэндум прыйшло больш за 51,5% выбаршчыкаў. У Галоўнай выбарчай камісіі (ГВК) яшчэ няма інфармацыі прыкладна з 200 выбарчых участкаў.

«Рэферэндум адбыўся. Палажэнне рэферэндуму „Я падтрымліваю будаўніцтва новай атамнай станцыі ў Літоўскай Рэспубліцы“ не прынята»,
— сказаў BNS старшыня ГВК Зянонас Вайгаўскас.

Галоўная выбарчая камісія пакуль падлічыла дадзеныя з 1892 выбарчых участкаў (усяго 2017), якія паказваюць,

што ёсць відавочная перавага праціўнікаў будаўніцтва АЭС — за яе прагаласавала 33,96% (289,5 тыс.), а супраць — 62,7% (526,538 тыс.) удзельнікаў рэферэндуму.
І толькі сярод жыхароў акругі Зарасай — Вісагінас, на тэрыторыі якога плануецца будаваць новую станцыю, было больш прыхільнікаў праекта
— там 66% жыхароў выказаліся за будаўніцтва станцыі, а 31% — супраць. Галасы акругі Ігналіна — Швянчоніс размеркаваліся наступным чынам — 46% і 50% адпаведна.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?