За дзевяць месяцаў гэтага года хадайніцтва аб прадастаўленні прытулку ў Эстоніі падалі 68 чалавек, з іх палова — грамадзяне Грузіі. Ад іх было 34 прашэнні.

Таксама пра прытулак хадайнічалі 6 грамадзянаў Расіі, 5 — Арменіі, 4 — В’етнама, Беларусі і Сірыі і 3 — Турцыі і Пакістана.

Усяго за дзевяць месяцаў прытулак атрымалі 7 чалавек, з іх 2 грамадзян Арменіі, тры — Самалі і 2 — Расіі.

Усяго дэпартамент разглядае на гэты момант 8 хадайніцтваў, у дачыненні да якіх рашэнне пакуль не прынята.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?