36-гадовы кіроўца машыны хуткай медыцынскай дапамогі, што сутыкнулася ў Мінску з аўтобусам хакейнага клуба «Юнацтва (Мінск) 8 кастрычніка, памёр праз чатыры дні ў бальніцы.

Нагадаем, што 8 кастрычніка ў 5.40 раніцы на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Сурганава кіроўца аўтобуса «МАЗ-251.062», рухаючыся на дазваляльны сігнал святлафора, дапусціў сутыкненне з аўтамашынай хуткай меддапамогі «Мэрсэдэс-Бенц-Спрынтар», якая рухалася па Сурганава ў напрамку Батанічнай на забараняльны сігнал святлафора з уключанымі пробліскавымі маячкамі.

У выніку ДТЗ кіроўца хуткай дапамогі з цяжкай траўмай, чэрапна-мазгавой траўмай цяжкай ступені, закрытымі траўмамі грудной клеткі і жывата быў шпіталізаваны ў Гарадскую бальніцу хуткай дапамогі. Ён памёр 12 кастрычніка ў 9.50. Фельчар і санітар знаходзяцца ў бальніцы. Адной жанчыне 39 гадоў, другой — 22 гады.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?