На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца цёплае для гэтай пары года надвор’е, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў падчас відэабрыфінгу.

Паводле яго слоў, сярэднясутачная тэмпература прагназуецца на тры-восем градусаў вышэйшай за кліматычную норму.

Як адзначыў Рабаў,

у краіну будуць паступаць цёплыя, але вільготныя паветраныя масы з паўднёвага захаду Еўропы, «таму без дажджоў і туманаў не абыдзецца».

У аўторак у асобных раёнах пройдуць невялікія дажджы, ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі чакаюцца туманы. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 6–11°С, днём плюс 9–15°С, па паўднёвым захадзе плюс 16–19°С.

Паводле слоў сіноптыка, у сераду з-за праходжання актыўнага цыклона на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы, месцамі моцныя, днём па паўднёвым усходзе магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ноччу плюс 7–13°С, днём плюс 9–16°С, па паўднёвым усходзе да плюс 18°С.

Як паведаміў Рабаў, у чацвер ноччу па паўднёвым усходзе, а днём месцамі кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ноччу ад плюс 5°С па захадзе да плюс 12°С па паўднёвым усходзе, днём плюс 8–15°С.

У пятніцу і суботу дажджоў стане менш, яны пройдуць толькі ў асобных раёнах і будуць непрацяглымі. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература ноччу плюс 7–10°С, днём — плюс 9–16°С, па захадзе — да плюс 18°С.

Паводле інфармацыі сіноптыка, у нядзелю ў паўночна-заходніх раёнах Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 4–11°С, днём ад плюс 8°С да плюс 15°С, па паўднёвым усходзе — да плюс 17°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?