Пра гэта паведаміў журналістам кіраўнік МЗС Швецыі Карл Більт 15 кастрычніка ў Люксембургу перад пачаткам пасяджэння Рады міністраў замежных спраў краін ЕС.
«Я не ведаю, не магу назваць канкрэтнай даты, але мы гатовыя і цяпер. Аднак цяпер ідзе працэс перамоваў.Сёння мы збіраемся прыняць абмежавальныя і іншыя меры ў дачыненні да Беларусі, бо ў гэтай краіне да гэтага часу ёсць палітвязні. Таму тэрмін дзеяння захадаў будзе працягнуты. Мы спадзяемся, што Беларусь будзе паважаць прынцыпы дыпламатычнага супрацоўніцтва і кантактаў, якія існуюць паміж усімі краінамі «, — сказаў Більт.
Як раней паведамлялася, Рада ЕС плануе працянуць дзеянне абмежавальных мер у дачыненні да Беларусі да 31 кастрычніка 2013 года.
Пасольства Швецыі ў Мінску цалкам спыніла працу 30 жніўня. Шведскія дыпламаты пакінулі Беларусь, як таго патрабавалі беларускія ўлады.Аналагічныя дзеянні былі зроблены і беларускім бокам.