Паўночнакарэйскія ўлады прыбралі партрэты Карла Маркса і Уладзіміра Леніна з галоўнай плошчы Пхеньяна, паведамляе брытанская The Daily Telegraph. Мяркуецца, што гэта можа быць звязана са зменай палітычнага курсу КНДР.

Маштабныя выявы камуністычных правадыроў знаходзіліся на плошчы імя Кім Ір Сена, дзе праходзяць парады ды іншыя ўрачыстасці, на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў, нават нягледзячы на ​​карэктаванне дактрыны марксізму-ленінізму ў рамках паўночнакарэйскай ідэалогіі чучхе.

Telegraph удакладняе, што дэмантаж партрэтаў быў зроблены мінулым летам без якіх-небудзь бачных прычын. Такі крок зроблены на фоне асцярожных спробаў Кім Чэн Ына зрабіць паўночнакарэйскае грамадства больш адкрытым і менш залежным ад ваеннай вярхушкі.

    Кім Чэн Ын ўзначаліў Паўночную Карэю ў 2011 годзе, пасля смерці яго бацькі Кім Чэн Іра. У 2012-м новы лідар быў зацверджаны на пасадзе першага сакратара Працоўнай партыі Карэі і старшыні Камітэта абароны КНДР, а затым атрымаў вайсковае званне маршала. Не далей як у кастрычніку ён пацвердзіў сваю прыхільнасць ідэям чучхе і выступіў за рашучую барацьбу з пранікненнем у КНДР «варожых ідэалогій».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?