Еўрасаюз прадоўжыў санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Мінска да 31 кастрычніка 2013 года. Адпаведнае рашэнне прынята 15 кастрычніка на пасяджэнні рады міністраў замежных спраў краін ЕС у Люксембургу.

«Улічваючы, што не ўсе палітзняволеныя былі вызвалены і ніхто з вызваленых (палітвязняў) не быў рэабілітаваны, а сітуацыя з паважаннем правоў чалавека, вяршэнства закону і дэмакратычных прынцыпаў не палепшылася, Рада працягне дзеянне абмежавальных мер да 31 кастрычніка 2013 года», — казалася ў каментарыі да парадку дня.

Еўрасаюз мае намер перыядычна пераглядаць абмежавальныя меры ў дачыненні да Беларусі ў залежнасці ад таго, як будзе развівацца сітуацыя ў краіне.
У паведамленні нагадваецца, што зараз 243 беларускім чыноўнікам, у тым ліку кіраўніку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку, забаронены ўезд на тэрыторыю краін ЕС.

«Еўрасаюз працягне патрабаваць, каб ўсе палітзняволеныя былі вызваленыя і рэабілітаваныя, — падкрэсліваецца ў паведамленні. — Палітыка ЕС у дачыненні да Беларусі ў любым выпадку не абмяжоўваецца санкцыямі, але таксама праяўляецца ў падтрымцы грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру