Апошні турнір сабраў пяць камандаў з Гомеля і Жлобіна. Фота Яўгена Якавенкi.

Апошні турнір сабраў пяць камандаў з Гомеля і Жлобіна. Фота Яўгена Якавенкi.

У рамках ініцыятывы «Хопіць піць — трэба жыць» з парашутам скочыў гомельскі актывіст Кастусь Жукоўскі (справа). Фота spasemstranu.com.

У рамках ініцыятывы «Хопіць піць — трэба жыць» з парашутам скочыў гомельскі актывіст Кастусь Жукоўскі (справа). Фота spasemstranu.com.

Гомельская ініцыятыва «Хопіць піць — трэба жыць» прапануе моладзі альтэрнатыву — згуляць у футбол замест таго, каб пасядзець за пляшкай піва, ці чаго памацней.

За апошнія некалькі месяцаў ініцыятыва зладзіла некалькі турніраў па дваровым футболе. І калі першы турнір сабраў каля дзясятка ўдзельнікаў, то ў апошнім іграла пяць камандаў. Адна з іх прыехала са Жлобіна, што фактычна надала турніру статус абласнога.

Акрамя футбола ініцыятыва прапануе больш дарагі і экстрэмальны варыянт баўлення часу — скачкі з парашутам. Можна прапіць за месяц паўмільёна, а можна патраціць іх на скачок з парашутам, мяркуюць актывісты і запрашаюць у Гомельскі аэраклуб.

Пра акцыі «Хопіць піць — трэба жыць», а таксама іншыя гомельскія ініцыятывы можна даведацца на сайце spasemstranu.com.

Каардынуецца кампанія праз старонку Укантакце.

Вiдэа Ларысы Шчыраковай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?