Цела 21-гадовай жыхаркі Мікашэвічаў без бачных цялесных пашкоджанняў яе муж знайшоў 13 кастрычніка ў пакоі інтэрната.

Побач на падлозе знаходзілася больш за 10 пустых упаковак ад таблетак. Загінулая жыла ў пакоі аднаго з інтэрнатаў мясцовага прадпрыемства разам з мужам і дзвюма дочкамі 2010 і 2011 гадоў нараджэння.

У момант гібелі яна была дома адна. Уваходныя дзверы пакоя былі замкнёныя знутры, у замку знаходзіўся ключ.

Паверку па факце смерці жанчыны праводзіць Лунінецкі раённы аддзел Следчага камітэта. Адна з версій — самагубства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?