Каля дзясятка беларусаў з Бельгіі, Нямеччыны ды Францыі пікетавалі будынак Рады Еўропы ў Брусэлі. Сёння міністры замежных справаў краінаў ЕС вырашалі пытанне працягу санкцыяў супраць беларускіх уладаў.

Прысутныя трымалі плакат з надпісамі «Толькі ідыёт можа даваць грошы Лукашэнку. Пуцін?», «Лукашэнка — марыянетка крамлёўскай мафіі», «Свабоду палітвязням» ды раздалі некалькі соцень інфармацыйных буклетаў, дзе заклікалі не скасоўваць эканамічныя санкцыі супраць беларускага рэжыму.

Пікет быў арганізаваны Беларуска-Еўрапейскім Задзіночаннем. Старшыня задзіночання Зміцер Піменаў сказаў "Свабодзе": «Вырашалася таксама пытанне ці пакінуць у «чорным» візавым спісе Еўразвязу цяперашняга міністра замежных справаў Беларусі Уладзіміра Макея і мы дамагаемся, каб пакінуць яго ў гэтым спісе. Ён заслугоўвае таго, каб не мець магчымасці наведваць ЕС».

Да пікетоўцаў падыходзіў былы часовы Павераны ЗША ў Беларусі Джонатан Мур, які, як адзначае Зміцер Піменаў, «размаўляў з намі па-беларуску».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру