Пад заклад вызваленыя фігуранты справы МММ Уладзімір Сіткоўскі, Дзмітрый Несцярчук і Сяргей Цвячкоўскі. Яшчэ двое ўдзельнікаў фінансавай піраміды Аляксей Саладун і Андрэй Палякоў
«Паўтара тыдня таму, амаль ужо два, адпусцілі. Я сядзеў, мне было ўжо ўсё роўна, з’явілася апатыя. Гэта было роўна паўгода, як затрымалі, прыйшлі і сказалі, што ёсць магчымасць выйсці пад заклад», — кажа адзін з вызваленых і дадае, што ім вярнулі пашпарты, але забаранілі выязджаць за межы краіны.
Нагадаем, офіс МММ у Мінску ўзяў штурмам КДБ 16 сакавіка 2012 года.Ад гэтага моманту некаторыя ўдзельнікі піраміды знаходзіліся ў СІЗА. З затрыманымі праводзілася не шмат следчых дзеянняў. Допыты былі ў самым пачатку, пасля арышту, і адзін летам. Сустрэчаў з адвакатам таксама было не шмат.
Да працы следчых ніякіх скаргаў няма. Усё па справе пыталіся, ніякіх асабістых выказванняў не было. Каб з прыжмураным вокам казалі, што „вы жулік і я вас засаджу“ — такога не было».«За ўвесь час бачыў адваката разы 3–4, ды і ўвогуле не шмат чаго адбывалася. Апошнім часам проста падпісвалі дакументы.
ГэтаСледства па справе працягнутае да канца года. Абвінавачанне не змянілася.
Наколькі вядома самім абвінавачаным, скаргаў ад беларускіх укладчыкаў на іх не было. Такіх наступстваў ад сваёй дзейнасці не чакалі: маўляў, рэзананс, які выклікала справа, сыграў з імі злы жарт.
Да пэўнага часу ў Камітэце дзяржкантролю казалі, што пакуль не заўважылі парушэнняў у МММ, бо не было скаргаў з боку ўкладчыкаў. І на дзейнасць піраміды ў Беларусі ўлады не звярталі ўвагі.