Музыка1313

Akute: Беларуская мова — гэта каханне, сэкс і рок-н-рол

Удзельнікі самага папулярнага трыа краіны — пра чорныя спісы і нечаканы поспех.

3 лістапада ў клубе Re:Public адбудзецца вялікі сольны канцэрт Akute. Гэты гурт літаральна за год стаў самай папулярнай беларускамоўнай камандай у краіне.

Мы сустракаемся з удзельнікамі Akute, Стасам Мытнікам і Раманам Жыгаравым, у адной з мінскіх кавярняў. Магілёўцы завіталі ў Мінск, каб сустрэцца з журналістамі — таму графік вельмі шчыльны, і бачна, што музыкі стаміліся.

«Самае папулярнае пытанне, якое нам задаюць. — кажа вакаліст і гітарыст Стас Мытнік. — «Чаму вы спяваеце па-беларуску?». Па-першае, дзіўна, калі ў беларуса пра гэта пытаюцца.

А тое, што пытанне задаюць па-беларуску, гэта яшчэ і смешна, гучыць амаль як «ты што, дурны?».

Абодва альбомы Akute трапілі ў ТОПы самых прадаваных і самых папулярных беларускіх дыскаў. Магілёўскаму трыа ўдалося тое, што яшчэ з два гады таму, лічылася амаль неверагодным — яны стварылі папулярны беларускамоўны гурт, чые песні любяць, ведаюць і спяваюць усе: ад дзяўчын-школьніц да офісных супрацоўнікаў.

«Мы проста робім тое, што нам падабаецца. Цяпер ужо можна сказаць, што калі гэта падабаецца такой колькасці людзей у Беларусі, значыцца мы на правільным шляху».

Нядаўна Akute ступілі на разагрэве ў легендарных брытанскіх рокераў Placebo, пры чым некаторыя гледачы прыйшлі на канцэрт каб паслухаць беларускі гурт.

«Вельмі прыемна, калі так яно ёсць. Чаму б беларусам не слухаць беларускую музыку на беларускай мове, нават нягледзячы на перашкоду ў выглядзе Placebo». — жартуе Раман Жыгараў.

Зараз гурт плануе выпусціць сінгл «Іголкі». Пра новы паўнавартасны альбом казаць рана.

«У Беларусі музыкам трэба як мага больш працаваць,

мы таксама музыкай не зарабляем — у нас ва ўсіх ёсць працы
, але з часам, спадзяемся, зможам зарабляць менавіта як музыканты. — кажа спадар Мытнік. — Хацелася б, каб у Беларусі з’яўляліся беларускамоўныя гурты. Бо мы глядзелі на рэйтынг Experty.by, мы ледзь не адзіны беларускамоўны гурт, які трапіў у ТОП за паўгода.
А спяваць па-беларуску гэта проста і прыемна,
беларуская мова — гэта сапраўднае каханне, сэкс і рок-н-рол.
І хацелася б, каб з’явіўся шоу-бізнэс, які, напрыклад, ва Украіне існуе,
дзе за якасна зроблены прадукт можна атрымаць прыбытак. У нас яно толькі пачынаецца, мы аплочваем свае запісы самастойна».

Што тычыцца «чорных спісаў», якія існуюць у краіне, то Akute не баяцца трапіць туды.

«Мы не бачым падставаў, каб нас туды ўключылі. — кажа спадар Жыгараў. — Аднак туды можна трапіць і без усялякіх падставаў. Не за беларускую мову ж нам туды трапляць?»

Цяпер гурт рыхтуе праграму для мінскага канцэрта — у мінулы раз, яны адыгралі цалкам абодва альбомы і нават тое, што на іх не трапіла.

«Яшчэ засталіся песні, якія мы ніколі не выконвалі ў Мінску — яны на канцэрце 3 лістапада і прагучаць».

Канцэрт гурту Akute пройдзе 3 лістапада ў клубе Re:public (Прытыцкага, 62). Пачатак, а 19.00.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Памёр Папа Францішак10

Памёр Папа Францішак

Усе навіны →
Усе навіны

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа34

«Мы фарбавалі яйкі толькі ноччу». Яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя Вялікдзень у Беларусі святкавалі інакш6

Fox News паказаў велікодную службу ў Кіеве з подпісам «Кіеў, Расія»13

Сеул не будзе супраціўляцца амерыканскім тарыфам праз «гістарычны доўг» Карэі перад ЗША

Медыцынскі турызм у Беларусі за 2024 год вырас амаль на 20%. Адкуль едуць і якія паслугі ў топе?2

Трагедыя ў Фаніпалі: адзін загінуў, чацвёра шпіталізаваныя з пажару ў шматпавярховіку1

Новыя дзіцячыя сады і паліклініка: што пабудуюць у Першамайскім раёне3

У Купалаўскім ужо пяць гадоў не могуць знайсці акцёраў. Што прыдумалі гэтым разам4

«Арганізавалі ў камеры выставу дзіцячых малюнкаў». Як бабулі перажываць расставанне з унукамі ў турме6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Папа Францішак10

Памёр Папа Францішак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць