Яе не ўзяліся рабіць у многіх краінах. Пра гэта 16 кастрычніка на прэс-канферэнцыі для расійскіх СМІ паведаміў Аляксандр Лукашэнка.

Закранаючы пытанне аб кадравай палітыцы, ён распавёў пра гісторыю стварэння Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра транспланталогіі органаў і тканак. «Алег Румо (цяперашні кіраўнік цэнтра) з пацанамі прыйшоў і кажа: „Аляксандр Рыгоравіч, мы хочам займацца перасадкамі сэрца, нырак і гэтак далей. Падтрымайце, дапамажыце“. Ну добра, я раз падумаў, другі раз. Пабудавалі ім гэты цэнтр», — распавёў Лукашэнка.

З тых часоў, паводле яго слоў, цэнтр «транспланталогіі органаў і тканак» аказаў замежнікам паслуг на тры мільёны даляраў.

«Выратавалі колькі расейцаў! Асабліва з Расіі прыязджаюць — і нараджаць, і лячыцца — да нас», — сказаў ён.

«Не хачу апошні прыклад называць, але, напэўна, ён будзе вядомы. Кіраўніка ўчорашняга Масада не ўзяліся нідзе апераваць — патрэбна перасадка печані. Дзесяць дзён мінула пасля аперацыі. Толькі ў Беларусі ўзяліся апераваць.

Амерыка адмовілася, Германія адмовілася, Швецыя адмовілася. Але ўсе рэкамендавалі Алега Румо», — распавёў Лукашэнка.

Ён таксама паведаміў, што да яго прыходзілі кансультавацца па гэтым пытанні: «Рэзанансная ж аперацыя. Я кажу: перадайце генералу, што мы нічога не гарантуем, як і любы лекар, але зробім усё для таго, каб зрабіць усё па сучасных тэхналогіях. Калі хочаце, вазьміце з сабой кансультанта. Прывезлі нейкае свяціла, які шмат зрабіў аперацый. Ён глядзеў, як робяць, у канцы сказаў: хлопцы, я тут не патрэбны».

У пасольстве Ізраіля заявілі, што нічога не ведаюць аб дадзенай аперацыі.
«Пасольства не займалася гэтым пытаннем. Хутчэй за ўсё, гэта адбывалася ў прыватным парадку. Мы да гэтага недатычныя», — паведамілі ў прэс-службе дыпмісіі.
У НПЦ «транспланталогіі органаў і тканак» пацвердзілі, што аперацыя па перасадцы печані грамадзяніну Ізраіля была праведзена, але ўсе падрабязнасці рэкамендавалі пазнаваць у Міністэрстве аховы здароўя, куды накіравана ўся інфармацыя.
Атрымаць каментар у Міністэрстве аховы здароўя пакуль не ўдалося.

Масад — палітычная разведка Ізраіля, па сваім прызначэнні і функцый параўнальная з амерыканскім ЦРУ. Лічыцца адной з самых эфектыўных і прафесійных спецслужбаў у свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?