Максім Падбярозкін.

Максім Падбярозкін.

Максіму Падбярозкіну было ўсяго 36 гадоў. Слухачы «Еўрарадыё» бачылі, як «хуткая» забрала яго ад рэспубліканскай ДАІ на вуліцы Грушаўскай. Па іх сведчаннях, машына хуткай дапамогі ляцела да будынка ДАІ так, што ледзь не збіла мінакоў. Але выратаваць Падбярозкіна лекары не здолелі.

Максім Падбярозкін служыў у органах унутраных спраў ад 1994 года. З 1997 — у ДАІ. Па кар’ернай лесвіцы прайшоў ад самай першай прыступкі: працаваў інспектарам дарожна-патрульнай службы, на кіруючых пасадах у ДАІ Цэнтральнага і Ленінскага раёнаў Мінска і ва ўпраўленні ДАІ Мінгарвыканкама. Намеснікам кіраўніка рэспубліканскай ДАІ не прабыў і чатырох гадоў, бо ўступіў на пасаду толькі ў снежні 2008 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?