Па стане на 1 кастрычніка 2012 года ў Беларусі зарэгістравана 13895 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі (115,2 на 100 тыс. насельніцтва). За 9 месяцаў выяўлена 940 ВІЧ-інфікаваных (за 9 месяцаў 2011 года -- 889). Тэмп росту склаў 5,7%, паказчык захворвання - 9,9 на 100 тыс. насельніцтва (за 9 месяцаў 2011 года -- 9,4), паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Пераважная колькасць ВІЧ-інфікаваных - маладыя людзі ва ўзросце ад 15 да 29 гадоў.
Удзельная вага асоб ва ўзроставай групе 15-19 гадоў у агульнай структуры ВІЧ-інфіцыраваных за 9 месяцаў 2012 склаў 1,9% (1,3%)
Па дадзеных назіранняў з 1987 года 45,4% (6.313 чалавек) інфікаваных вірусам імунадэфіцыту чалавека заразіліся парэнтэральным шляхам (нутравеннае ўвядзенне наркотыкаў).
Удзельная вага асоб, інфікаванне якіх адбылося полавым шляхам, складае 52,1% (7.233 выпадкі). За 9 месяцаў 2012 доля парэнтэральных шляху перадачы ВІЧ склала 21,3% (200 чалавек), полавага шляху - 76,8% (722).
Удзельная вага жанчын у агульнай колькасці ВІЧ-інфікаваных складае 39,7% (5.514 чалавекі), мужчын - 60,3% (8.381).
З 1987 года ад ВІЧ-інфікаваных маці нарадзілася 2169 дзяцей, у тым ліку за 9 месяцаў 2012 года - 166.
У Беларусі сярод дзяцей ва ўзроставай групе ад 0 да 14 гадоў зарэгістравана 225 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі.
Колькасць выпадкаў СНІДу на 1 кастрычніка бягучага года склала 3459, у тым ліку за 9 месяцаў 2012 - 434 (за аналагічны перыяд 2011 года - 432).
Сярод ВІЧ-інфіцыраваных пацыентаў памерла 2974 чалавека (у тым ліку ў стадыі СНІДу - 1650). За 9 месяцаў 2012 памерла 283 чалавек (291), у тым ліку ў стадыі СНІДу - 193 (183).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?