27 кастрычніка беларускі гурт «Ляпіс Трубяцкой» прэзэнтуе новы альбом «Рабкор» у Вільні.

Літва будзе прымаць прыхільнікаў «Ляпісаў» у чатырохтысячнай зале Pramogu Arena, квіткі разышліся яшчэ ў першыя тыдні продажаў.

Да пачатку прэзентацыі альбома застаецца дзесяць дзён, а колькасць тых, хто спадзяецца трапіць на канцэрт, толькі расце.

Дабрачынны аўкцыён сустрэч «Маё Сэнс» пры падтрымцы Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільня) гатовы дапамагчы прыхільнікам «Ляпісаў» сустрэцца з гуртом на канцэрце. Пераможца аўкцыёну атрымае два квіткі на прэзентацыю альбома «Ляпіса Трубяцкога» ў Вільні, аўтографы ўдзельнікаў гурту і сумеснае фота!

Грошы, якія заплаціць за сустрэчу ўдзельнік аўкцыёну, будуць скарыстаныя на патрэбы аднаго з дзіцячых дамоў.
Аўкцыён працягнецца да 22 кастрычніка, але ўжо за першы дзень гурт стаў уласнікам стаўкі ў шэсць мільёнаў дзевяцьсот тысяч рублёў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?