Зборная Беларусі (галоўны трэнер — Георгій Кандрацьеў) атрымала першую перамогу ў адборачным турніры да чэмпіянату свету па футболе — 2014, выйграўшы ў Мінску ў зборнай Грузіі з лікам 2:0 (Брэсан, 6, Драгун, 28).

Нагадаем, што 7 верасня ў Тбілісі гаспадары перамаглі з лікам 1:0. Затым беларусы пацярпелі яшчэ дзве паразы: ад Францыі ў Парыжы (11 верасня, 1:3) і Іспаніі ў Мінску (12 кастрычніка, 0:4)

Сёння ў Мадрыдзе ў нашай групе Іспанія і Францыя згулялі ўнічыю 1:1.

Становішча камандаў: Іспанія, Францыя — 7 балаў (пасля 3 гульняў), Грузія — 4 (4), Беларусь — 3 (4), Фінляндыя — 1(2).

Наступныя два матчы Беларусь правядзе са зборнай Фінляндыі. 7 чэрвеня 2013 года каманды згуляюць у гасцях, 11 чэрвеня — у Беларусі. 10 верасня Беларусь прымае на сваім полі Францыю, а 11 кастрычніка згуляе ў гасцях з Іспаніяй.

Як вядома, у снежні гэтага года мае зачыніцца на рэканструкцыю стадыён «Дынама», таму яшчэ пытанне, дзе будзе праводзіць хатнія матчы наша зборная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0