Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску распачата крымінальная справа па факце выяўлення 16 кастрычніка ў адной з кватэраў па вуліцы Адзінцова трупаў дзвюх жанчын.
Злачынства кваліфікавана на падставе п. 1 ч. 2 арт. 139 КК (забойства дзвюх асоб).

Нагадаем, што 16 кастрычніка былі знойдзены целы 56-гадовай жанчыны і яе 23-гадовай дачкі.

Падчас папярэдняга следства дапытаныя сведкі. Адной з асноўных версій з’яўляецца датычнасць да забойства мужа забітай 23-гадовай жанчыны.

Ягоны труп быў сёння знойдзены ў двары дома. Мужчына скончыў жыццё самагубствам, выкінуўшыся з вышыні.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?