Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч падчас выступу ў Луганску дапусціў сэнсавы ляп, піша «Корреспондент». Інцыдэнт адбыўся падчас сустрэчы з актывам вобласці 16 кастрычніка.
«Мы рэгулярна прымаем справаздачы губернатараў у Кіеве, але калі ўбачыш сваімі рукамі, як кажуць, вачыма памацаеш, па старой ўкраінскай традыцыі. Гэта зусім іншае», — адзначыў украінскі прэзідэнт.
Ляп Януковіча не застаўся незаўважаным. Неўзабаве ў інтэрнэце пачалі з’яўляцца фотажабы на гэтую тэму.
0
0
0
0
0
0