Шведская нацыянальная адміністрацыя па прадуктах выдала папярэджанне для ўсіх краін ЕС, дзе сцвярджаецца, што на еўрапейскі рынак трапіла падфарбаваная свініна, якая прадавалася пад выглядам ялавічыны. Паведамляецца, што мяса прыбыло ў Швецыю з Венгрыі.

Псеўдаялавічыну знайшла адна з кейтэрынгавых кампаній пасля таго, як кліенты пачалі вяртаць прадукт, скардзячыся на яго залішнюю вільготнасць.

Пакуль незразумела, ці пагражае афарбаванае мяса здароўю: чыноўнікі занепакоеныя, што гурманы могуць прыгатаваць недасмажанай страву «з крывёю», што дапушчальна для ялавічыны, але непрымальна для свініны.

Таксама не выключана, што пры вырабе падробкі ўжываўся небяспечны для чалавека фарбавальнік.

Улады спрабуюць высветліць, ці паспела няякаснае мяса трапіць у рэстараны і раздробны гандаль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?