Пасля допыту ў Следчым камітэце Сяргей Удальцоў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе.
* * *
Лідар «Левага фронту», адзін з арганізатараў антыпуцінскіх пратэстаў, Сяргей Удальцоў затрыманы па крымінальнай справе аб падрыхтоўцы да арганізацыі масавых беспарадкаў, гаворыцца ў мікраблогу апазіцыянера ў Twitter.
«Сяргей даслаў SMS: «Трымайцеся, ганіце хвалю максімальна. Мяне зачыняюць», — паведамляецца ў мікраблогу Удальцова.
Раніцай супрацоўнікі Следчага камітэта Расіі вывелі яго з дому і павезлі яго на допыт. Пазней быў затрыманы памочнік Удальцова Канстанцін Лебедзеў.
Падставай для крымінальнай справы стала праграма НТВ «Анатомія
паведамляе Радыё Свабода.Расійскія «Известия» сёння напісалі са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка СКР Уладзіміра Маркіна, што кампрамат на Удальцова збіраў беларускі КДБ,
На думку следства, у адным з сюжэтаў паказана, як Удальцоў, яго памочнік Канстанцін Лебедзеў і памочнік дэпутата Дзярждумы Ільлі Панамарова Леанід Развазжаеў сустракаліся ў Мінску з грузінскімі палітыкамі і абмяркоўвалі з імі розныя акцыі, у тым ліку і тэракты.
– Устаноўлена, што голас, у тым ліку існуючы ў сюжэтах, знятых схаванай камерай відэаназірання ў фільме «Анатомія пратэсту-2», належыць Удальцову, а сустрэча, фрагменты якой паказаныя ў фільме, адбывалася ў другой палове чэрвеня 2012 года ў жылым памяшканні ў Мінску, – заявіў Маркін.
Паводле артыкула 212 КК Удальцову і іншым фігурантам гэтай справы пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.Калі сьледству ўдасца даказаць іх дачыненне да падрыхтоўкі тэрактаў, гэта можа скончыцца для іх нават пажыццёвым тэрмінам.