У Баранавічах на пешаходным пераходзе пад коламі грузавіка загінуў
Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, гэта адбылося 16 кастрычніка ў 18.03 на вуліцы Камсамольскай.
«Паводле папярэдніх звестак,дапоўніла Сахарчук. — У гэты момант вадзіцель грузавіка, які стаяў каля пешаходнага перахода, пачаў рух і збіў мужчыну».81-гадовы мужчына пачаў пераходзіць дарогу на зялёнае святло святлафора. Калі ён дайшоў да сярэдзіны праезнай часткі, ужо быў забараняльны сігнал. І верагодна, пенсіянер вырашыў пайсці назад, —
Па факце ДТЗ распачата справа па ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).«МАЗ» належыць аднаму з баранавіцкіх прадпрыемстваў.
Як адзначыла Сахарчук, з пачатку гэтага года на дарогах вобласці з удзелам пешаходаў адбылося 169 ДТЗ, у якіх 29 чалавек загінулі і 149 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. У параўнанні з гэтым жа перыядам 2011 года колькасць такіх аварый скарацілася на 33, на 12 менш загінулых і на 16 менш траўмаваных людзей.