Гэта адбылося ўначы з 16 на 17 кастрычніка. Бутэлькі падсмалілі дзверы, падпаліць будынак управы КДБ у Бабруйску яны не маглі. Тым не менш, хлопцы, якім інкрымінавалася злоснае хуліганства і спроба нанясення шкоды маёмасці ў асабліва вялікім памеры, атрымалі па сем гадоў турмы строгага рэжыму.

Адказваючы на пытанне следчых аб мэце акцыі, адзін з абвінавачаных, Яўген Васьковіч, адказаў каротка — каб выказаць свой пратэст.

Пашкоджаныя дзверы пазоўнік ацаніў у мільярд рублёў. Першапачаткова матэрыяльныя страты будынка бабруйскага КДБ ацэньваліся ў 85 тысяч рублёў, але пасля лічба вырасла.

На судзе было паведамлена, што на флэш-дысках, вынятых у Васьковіча, сустракалася слова «падпал», а таксама тэкставы дакумент аб прынцыпах партызанскай барацьбы і вырабе выбухоўкі. Васьковіч сказаў, што гэтыя словы можна было знайсці дзе заўгодна хоць бы ў СМІ, а дакументаў аб партызанскай барацьбе на яго тэхніцы не было.

Васьковіч у судзе прамаўляў па-беларуску. У суд ён з’явіўся ў саколцы з надпісам «Жыве Беларусь!» і бел-чырвона-белым сцягам
. Васьковіч — перакананы праціўнік існуючай дыктатуры.
«Я ўжо падрыхтаваўся атрымаць як мінімум год дзесяць», — напісаў Яўген Васьковіч у сваім поўным спакою лісце.
Пра двух іншых фігурантаў справы вядома няшмат. Арцём Пракапенка сам з Гродна. У Бабруйску ён вучыўся. Павал Сырамалотаў працаваў сталяром. Пракапенка адносіў сябе да анархістаў.
Сырамалотаў не належаў ні да якіх арганізацый. Сырамалотаў у турме напісаў прашэнне аб памілаванні і нядаўна выйшаў на свабоду. Васьковіч і Пракапенка застаюцца ў зняволенні.
Васьковіча трымаюць у поўнай ізаляцыі, ягоная перапіска крайне абмежавана, ён вельмі часта трапляе ў карцар.

З турмы ён перадаваў, што яго змушаюць напісаць просьбу аб памілаванні.

Напады на будынкі спецслужбаў, зафіксаваныя ў 2010 годзе, былі першымі ад 1950-х гадоў.
Яны мелі, хутчэй, сімвалічны характар, але сам факт іх адлюстроўваў рост напружанасці ў грамадстве. Камітэт дзяржаўнай бяспекі ў Беларусі, сярод іншага, займаецца пераследам іншадумцаў.
Паводле падлікаў праваабаронцаў, за гады кіравання Лукашэнкі каля 6000 чалавек арыштоўваліся або затрымліваліся за палітыку.
Тысячы людзей страцілі месцы працы і вучобы. У турмах краіны застаецца 13 палітвязняў. Яшчэ значная група людзей маюць умоўныя тэрміны або абмежаваны ў правах пасля зняволення.
У краіне адбываецца жорсткая русіфікацыя: колькасць людзей, якія размаўляюць удома па-беларуску, згодна з перапісамі, за 10 гадоў з 1999 да 2009 года скарацілася з 37 да 23%.
У вярхоўцы сілавых структур няма ніводнага беларускамоўнага.

Васьковіча і Пракапенку праваабаронцы таксама залічваюць да палітвязняў. На іх думку, пакаранне было выразна палітычным, не адпавядала шкодзе, нанесенай учынкам.

«З усіх канцоў Беларусі і замежжа тэлефануюць нам людзі, моляцца ў цэрквах і касцёлах, ахутваюць нас клопатам», — дзякуюць сваякі Васьковіча.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?