На сайце 34mag.net з’явілася электронная версія рамана Сяргея Жадана «Дэпеш Мод» — пераклад Таццяны Урублеўскай ужо выходзіў у 2006 годзе ў часопісе Arche, але з таго часу стаў рарытэтам.

Цяпер спампаваць і прачытаць першы раман Жадана можа кожны ахвотны.

«Дэпеш Мод» стаў сапраўдным прарывам для Жадана-празаіка,
поспех рамана — пра горад Харкаў пачатку 90-х, пра тое, як скрасці з завода бюст Молатава, ці зрабіць выбухоўку, ці прадаваць гарэлку на вакзале, ці апынуцца ў кватэры галоўнага рэдактара першага таблоіда, стаў сапраўдным хітом.
У неверагодна смешным рамане, Жадан як ніхто іншы змог апісаць эпоху 90-х, якая найчасцей «не даецца» пісьменнікам.

Спампаваць кнігу можна тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?