Шаноўны Павал Ізотавіч, хачу патрахаць Вам ізвіліны на прадмет - як асвятляць на старонках СБ "хажденія за тры мора" высакапастаўленых беларускіх дэлегацый? Тых, якія шукаюць крэдыты і інвестыцыі.
Нагодай для брэйншторму, як вы напэўна зразумелі, стаў паследні бліц-брасок родзіча “маленькага” ў Оман і на радзіму гераічнага мангуста Рікі-Тікі-Таві.
Пакуль "чёс" эміратаў на прадмет зялёных купюр, якія гэтак любіць айчынны аграрны сектар, не прынёс пазітыўных вынікаў.
Тон сводак з фронту барацьбы за замежнае бабло - мінорны: "первые шаги к взаимовыгодным проектам", "я очень удовлетворен визитом", "солидный итог"...
Лепшая ілюстрацыяй крызісу жанру ў гэтай вобласці, ёсць рапарты вашых арлоў-спецкораў.
Калінічэнка, якога Вы камандыравалі ў Дубаі з-за аблому з крэдытам пачаў чысты гон.
"Невозможно поверить, что еще несколько десятилетий назад и Абу–Даби, и Дубай представляли собой деревни моряков, в которых хижин было не больше, чем сегодня небоскребов".
Крят у артыкулу аб Омане у той жа стэп: "Трудно представить, что еще в начале 70–х на всю страну действовали лишь одна больница, три начальные школы и несколько учебных заведений ремесленного профиля...".
Пасля гэткіх клубкінопутешественікаў сапраўды “трудно представить” і “невозможно поверить” у тэзіс аб тым, што нам з нашай стабільнасцью трэба толькі свіснуць і тых крэдытаў у Сідорскага будзе больш, чым палавых партнёраў у Эмануэлі.
Натуральна, можна ўвогуле бартануць тэму крэдытаў. Быццам, прыехаў наш чэл у Дубаі чыста па прыколу, паглядзець на чуда небачанае - хмарачос на месцы якога яшчэ некалькі дэкадаў таму стаяла сціплая рыбацкая хібара.
Але мы з Вамі - сацыялісты-рыначнікі, якія не звыкліся пасаваць перад цяжкасцямі!
Так крэдытаў няма, аднак не таму, што іх не даюць. Мы самі браць не жадаем.
Сэнс місіі па пошуках крэдытаў ў тым каб вывучыць псіхалёгію апазіцыянераў, якія штодня “разводзяць” спонсараў-фундатараў на капусту. Разводка шэйха на крэдыт, гэтак сказаць, дапамагае адчуць сябе ў шкуры палітычных апанетаў, што дазволіць пазней больш эфектыўна з імі змагацца.
Такi падыход адразу дадасць тонусу артыкулам у СБ: “я очень удовлетворен визитом в Дубаи – адмарозки не пройдут", "солидный итог встречи с шейхом Омана – фруктовый мятеж отменяется"….
Цешу сябе надзеяй, сп. Якубовiч - Вы прасеклi фiшку.
Ваш фанатычны чытач