У Баранавічах сёньня на допыт быў выкліканы Яраслаў Грышчэня. Яму паведамілі, што праходзіць як падазраваны па справе незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт». З хлопца ўзята падпіска аб нявыеьдзе.

Такім чынам Яраслаў стаў шостым абвінавачаным па справе незарэгістраванай моладзевай арганізацыі ( Насьця Палажанка, Зьміцер Хведарук, Алег Корбан, Барыс Гарэцкі, Аляксей Янушэўскі). Раней быў асуджаны Зьміцер Дашкевіч.

Маладым людзям інкрымінуецца арт. 193‑1 Крымінальнага кодэкса (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі), паводле якога прадугледжваецца або штраф, або арышт на тэрмін да шасці месяцаў, або пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.

Маладафронтаўцы мяркуюць, што Яраславам справа ня скончыцца, і ў найбліжэйшы час можна чакаць новых абвінавачаных па справе МФ у рэгіёнах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?