Мода пажартавала з прэм’ер-міністра Аўстраліі: Джулія Гілард у туфлях на шпільцы прыехала ў мемарыял Махатмы Гандзі, зрабіла некалькі крокаў і павалілася.

Жанчына хутка ўзнялася, патлумачыўшы сваё падзенне абуткам і працягнула візіт.

— Для людзей, якія носяць абутак на плоскай падэшве з дня ў дзень: як толькі адзяваеш абцасы і ідзеш па мяккай траве, ты выцягваеш нагу, а туфель застаецца ў зямлі, — пажартавала Джулія Гілард.

Кур’ёзы з абуткам у аўстралійскага лідара здараліся і раней.
У студзені Джулія Гілард хавалася ў рэстаране Канберы ад абаронцаў правоў абарыгенаў. З асяроддзя раз’юшаных пратэстоўцаў жанчыну прыйшлося эвакуяваць, і яна, ашаломленая, паслізнулася і згубіла туфлік падчас уцёкаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?