Пра гэта сёння журналістам паведаміў загадчык рэабілітацыйнага аддзялення Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя Уладзімір Іваноў.

«Каля 200 тыс. хворых на алкагалізм стаяць на ўліку, і гэтая лічба практычна не змяняецца дзесяцігоддзямі. Што тычыцца ўзроўню спажывання алкаголю, то пры абсалютнай даступнасці спіртных напояў мы не маем права чакаць істотных ваганняў», — сказаў Уладзімір Іваноў.

Пры гэтым спецыяліст адзначыў, што задачы па прафілактыцы правапарушэнняў пры ўзаемадзеянні розных органаў улады, грамадскіх арганізацый з людзьмі, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, «вырашаюцца ў Беларусі нядрэнна ў параўнанні з краінамі СНД».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?