Пайшла з жыцця вядомая гарадзенская доктарка-фітатэрапеўтка Леакадзія Чаславаўна Клюева. Ёй быў 51 год.

Спадарыня Леакадзія дапамагла не аднаму чалавеку, выхавала і паставіла на ногі двух сыноў, якімі магла ганарыцца, дачакала ўнукаў. Знаёмыя назаўсёды запамятаюць яе ўсмешлівай, жыццярадаснай і поўнай веры. Спачуваем сям’і Клюевых, перадусім яе сыну Пятру — музыку, чалавеку ідэі.

Развітацца з Леакадзіяй Чаславаўнай можна сёння ад 18-й гадзіны ў доме сям’і Клюевых. У пятніцу, а 12-й гадзіне адбудзецца пахавальная імша ў Касцёле Унебаўзяцця Божай Маці і Св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне.

Светлая Вам памяць і вечны супакой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?