Паводле звестак Белстата, каля 595,5 тыс. беларусаў атрымалі ў жніўні заробак да 2 млн рублёў. У іх лік уваходзіць 41,7 тыс. чалавек з налічаным заробкам да 1 млн рублёў.
Пры гэтым неабходна ўлічваць падаткі, якія плоціць работнік са свайго заробку. Такім чынам, на рукі было атрымана яшчэ менш.
Самымі распаўсюджанымі заробкамі ў Беларусі сталі сумы ад 2 да 3 млн рублёў — у 716,8 тыс. работнікаў.
Ад 3 да 4 млн рублёў зарабілі прыкладна 616,2 тыс. чалавек, а больш за 5 млн рублёў было налічана 625,4 тыс. беларусам.

Больш за ўсё ад сярэдніх паказчыкаў налічанага заробку па краіне адрозніваюцца заробленыя сумы жыхароў беларускай сталіцы. У Мінску зарплаты больш 5 млн ёсць у 34% работнікаў (203,8 тыс. чалавек). За заробак да 2 млн у сталіцы працуюць 67,9 тыс. чалавек, або 12% ад ўлічаных статыстыкай наёмных работнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?