Пасольства Беларусі будзе адкрыта ў Эфіопіі. Аб гэтым паведаміў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка пасля цырымоніі падпісання пратакола аб супрацоўніцтве паміж МЗС Беларусі і Эфіопіі ў Маскве.

Ігар Петрышэнка нагадаў, што рашэнне аб адкрыцці беларускага дыпламатычнага прадстаўніцтва прынята Аляксандрам Лукашэнкам.
«Эфіопскі бок у сціснутыя тэрміны даў згоду на адкрыццё нашага пасольства», — сказаў дыпламат. Ён удакладніў, што пасольства Беларусі ў Эфіопіі адкрыецца ў наступным годзе.

Пасол адзначыў, што стварэнне беларускага дыппрадстаўніцтва дазволіць актывізаваць беларуска-эфіопскае супрацоўніцтва ва ўсіх сферах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?