Намеснікам старшыні савета рэспублікі нацыянальнага сходу 5-га склікання абраны Анатоль Русецкі. За яго кандыдатуру сёння прагаласавалі большасць сенатараў на пасяджэнні першай сесіі савета рэспублікі новага склікання.

Анатоль Максімавіч Русецкі з’яўляецца старшынёй Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Ён нарадзіўся 14 лютага 1951 г. ў Барысаве. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1973). Займаў пасаду дырэктара завода «Электронмаш» пры КБТЭМ НВА «Планар», прэзідэнта дзяржаўнага навукова-вытворчага канцэрна дакладнага машынабудавання «Планар» — дырэктара завода «Электронмаш», намесніка і першага намесніка міністра прамысловасці, старшыні Камітэта па навуцы і тэхналогіях пры Савеце міністраў. У 2003–2009 гадах быў міністрам прамысловасці. Са снежня 2009 года кіраваў Інстытутам цепла-і масаабмену імя Лыкава НАН Беларусі. Са снежня 2010 года — старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Анатоль Русецкі з’яўляецца доктарам тэхнічных навук (2000), прафесарам (2004). Аўтар больш за 70 навуковых прац, 12 аўтарскіх пасведчанняў, уладальнік Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1996), узнагароджаны медалямі, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?